РУС БЕЛ ENG

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

21.02.2022
21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Гэтаму святу ва ўстанове былі прысвечаны разнастайныя мерапрыемствы: арганізавана выстава "Чытаем беларускіх песняроў", праведзены дыктант "Гімн роднай мове", адначасова прайшлі акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску", "Вывучы на памяць верш - атрымай дзясятку". Для вучняў V - VIII класаў быў арганізаваны і праведзены конкурс "Чароўны куфэрак".

Дзень роднай мовы ў школе прайшоў святочна і незабыўна, вучні ўсведамляюць і адчуваюць багацце, мілагучнасць, прыгажосць і каштоўнасць роднай мовы.